3 сакавіка 2021 г. адбылася сустрэча генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Казакевіча С.А. з дырэктарам Агенцтва па развіццю фармацэўтычнай галіны пры Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Узбекістан Карыевам Сардорам Хікматовічем.
Перамовы прайшлі ў рамках візіту ў Рэспубліку Узбекістан, у рамках мерапрыемстваў Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Узбекістан і Рэспублікай Беларусь. Дэлегацыю ад беларускага боку ўзначаліў намеснік Міністра аховы здароўя Андрасюк Б.Н.
На сустрэчы бакі абмяняліся актуальнай інфармацыяй аб стане рынкаў, абмеркавалі перспектывы нарошчвання паставак беларускіх лекавых сродкаў, а таксама магчымасці наладжвання супрацоўніцтва па арганізацыі кантрактнай вытворчасці беларускіх лекавых сродкаў на наяўных у Рэспубліцы Узбекістан вытворчых пляцоўках, якія адпавядаюць патрабаванням Належнай вытворчай практыкі (GMP).
Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, узаемнай зацікаўленасці і бакамі дасягнута пагадненне аб далейшым развіцці плённага супрацоўніцтва.