28 кастрычніка 2021 г. у Міністэрстве аховы здароўя адбылася сустрэча намесніка Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Андрасюка Б.М. з прадстаўнікамі навуковага цэнтра экспертызы сродкаў медыцынскага прымянення Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел першы намеснік генеральнага дырэктара Кіруючай кампаніі
Вараб’ёў П.В.
Бакі абмеркавалі пытанні рэалізацыі палітыкі Міністэрства аховы здароўя дзвюх дзяржаў па забеспячэнні бяспекі, эфектыўнасці і якасці лекавых прэпаратаў і фармацэўтычных субстанцый у рамках развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама магчымасці фарміравання агульных падыходаў і ўзаемадзеяння ў галіне рэгулявання абарачэння лекавых прэпаратаў у рамках ЕАЭС. Таксама абмеркаваны пытанні выпрацоўкі адзінай палітыкі ў галіне абарачэння і кантролю за якасцю медыцынскай прадукцыі на тэрыторыі Саюзнай Дзяржавы.
Пасля заканчэння сустрэчы быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Навуковым цэнтрам экспертызы сродкаў медыцынскага прымянення Міністэрства аховы здароўя Расіі.