14 красавіка 2022 г. на базе РУП «Белмедпрэпараты» адбылася сустрэча прадстаўнікоў Кіруючай кампаніі і арганізацый – удзельнікаў холдынгу «Белфармпрам» з прадстаўнікамі дэлегацыі дзелавых колаў Чэлябінскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
У ходзе сустрэчы расійскімі партнёрамі праведзена прэзентацыя найноўшага абсталявання, якое выпускаецца ТАА «Міяскі завод медыцынскага абсталявання», бакі намецілі магчымыя перспектывы супрацоўніцтва.