Прадстаўнікі холдынгу «Белфармпрам» прынялі ўдзел у пасяджэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта па пытанні «Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Брэсцкай вобласці за 2019 г., і задачах на 2020 г.».
У рамках пасяджэння былі разгледжаны пытанні работы прамысловых прадпрыемстваў вобласці, у тым ліку ААТ «Экзон», якое ўваходзіць у склад холдынгу «Белфармпрам».