28 студзеня 2020 г. на базе рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» (далей – Кіруючая кампанія) пад старшынствам генеральнага дырэктара Кіруючай кампаніі Казакевіча Сяргея Анатольевіча адбылося пасяджэнне Савета холдынгу «Белфармпрам».
У працы Савета холдынгу «Белфармпром» прынялі ўдзел Калістратаў Дзмітрый Васільевіч, начальнік упраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці,цэнаўтварэння і дзяржаўнай маёмасці Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі арганізацый – удзельнікаў холдынгу «Белфармпрам» і кіруючы склад Кіруючай кампаніі.
Разгледжаны пытанні паставак лекавых сродкаў на ўнутраны рынак, стану дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці, план працы Савета холдынгу «Белфармпрам» у I квартале 2020 г. і інш.