Беларусь накіравла ў Кітай другі самалёт гуманітарнай дапамогі для прафілактыкі і кантролю віруснай інфекцыі.
Ваенны самалёт ІЛ-76МД выляцеў у Пекін 5 лютага з аэрадрома Мачулішчы. На аэрадром прыехалі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя ў асобе міністра Уладзіміра Караніка, а таксама МНС, Мінабароны, Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Каб выказаць падзяку беларускаму боку і асабіста экіпажу самалёта, у Мачулішчы прыбыў і пасол КНР у Беларусі Цуй Цімін.
На гэты раз у Кітай накіраваныя ў асноўным індывідуальныя сродкі абароны, сродкі для абеззаражання, дэзінфекцыі прылад і памяшканняў, іншыя медыцынскія вырабы – усяго каля 20 тон. У складзе грузу – і прадукцыя прадпрыемстваў холдынгу «Белфармпрам».
«Гэта найбольш запатрабаваныя пазіцыі», – растлумачыў склад гуманітарнага грузу Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.