17 ліпеня 2020 г. генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» С.А.Казакевіч прыняў удзел у сустрэчы прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Кыргызстан.
Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін абмеркавалі перспектывы партнёрства і дамовіліся падрыхтаваць дарожную карту развіцця супрацоўніцтва.
На праведзенай сустрэчы беларускі бок выказаў гатоўнасць прадставіць Кыргызстану пералік лекавых сродкаў беларускай вытворчасці, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні пацыентаў з пнеўманіямі і COVID-19, і метадычныя рэкамендацыі па схемах лячэння.
Акрамя таго, па просьбе кыргызскага боку «Кіруючай кампаніяй холдынгу «Белфармпрам» сумесна з РУП «Белмедпрэпараты» ў сціснутыя тэрміны быў падрыхтаваны груз з пяці найменняў лекавых сродкаў беларускай вытворчасці і адгружаны на борт прэм’ер-міністра Кыргызстана.
Крынiца Фота: БЕЛТА
Беларусь предлагает Кыргызстану подготовить дорожную карту развития сотрудничества
Белорусские лекарства для лечения пневмонии и COVID-19 доставлены в Кыргызстан