У мэтах пашырэння прысутнасці беларускіх лекавых прэпаратаў на афрыканскім кантыненце РУП «Белмедпрэпараты» прымае ўдзел у нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь у рамках міжнароднай выстаўкі «Kenya International Trade Exhibition» (KITE), якая праходзіць з 9 па 11 чэрвеня 2022 г., у г. Найробі (Рэспубліка Кенія). Падчас выставы беларускае прадпрыемства будзе прадстаўляць інтарэсы і іншых удзельнікаў холдынгу «Белфармпрам».
У рамках выставачнага мерапрыемства плануецца правесці сустрэчы з партнёрамі з Кеніі і Уганды, а таксама наладзіць узаемадзеянне з кампаніямі з іншых афрыканскіх краін.