Калектыўны стэнд холдынгу «Белфармпрам» быў прадстаўлены на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Ахова здароўя і фармацыя EXPO 2021», якая адбылася ў перыяд з 29 па 31 кастрычніка 2021 г.
у г. Ерэване, Рэспубліка Арменія.
У рамках мерапрыемства прадстаўнікі арганізацый-удзельнікаў холдынгу «Белфармпрам» правялі шэраг дзелавых сустрэч з вядучымі кампаніямі-імпарцёрамі лекавых прэпаратаў у Рэспубліцы Арменія.
28 кастрычніка 2021 г. дэлегацыя холдынгу «Белфармпрам» прыняла ўдзел у сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія А.Канюком. У рамках сустрэчы абмеркаваны пытанні ўдзелу ў спецыялізаваным форуме, а таксама прасоўвання беларускай фармацэўтычнай прадукцыі на армянскі рынак.