6 ліпеня 2021 г. на базе РУП «Белмедпрэпараты» адбылася сустрэча дэлегацыі Фонду даследаванняў і тэхналогій медыцынскага абсталявання Ірана з кіраўніцтвам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам».
У сустрэчы прынялі ўдзел: генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Казакевіч С.А., першы намеснік генеральнага дырэктара Вараб’ёў П.В., генеральны дырэктар УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» Грынько Дз.У., намеснік дырэктара Жураўлёва В.Б., а таксама кіраўніцтва РУП «Белмедпрэпараты», ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» і УП «Мінскінтэркапс».
Іранскую дэлегацыю ўзначаліў г-н Хасейн Салманам – генеральны дырэктар Фонду даследаванняў і тэхналогій медыцынскага абсталявання.
Падчас сустрэчы бакамі абмеркаваны пытанні перспектыўнага супрацоўніцтва ў галіне фармацэўтыкі, у прыватнасці, у галіне паставак лекавых прэпаратаў беларускай вытворчасці ў Іран, а таксама паставак і рэгістрацыі іранскіх лекавых прэпаратаў і субстанцый у Рэспубліцы Беларусь.
Акрамя таго, бакі дамовіліся разгледзець пытанне супрацоўніцтва ў галіне паставак беларускіх медыцынскіх вырабаў. Асобна бакі надалі ўвагу пытанню прыцягнення іранскіх інвестыцый у фармацэўтычную прамысловасць Рэспублікі Беларусь.