У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2017 г. № 258 “аб холдынгу па вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі” 25 жніўня 2017 г. створаны холдынг “Белфармпрам”.
Кіруючай кампаніяй холдынгу выступае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Кіруючая кампанія холдынгу “Белфармпрам”.
Па стане на 09.02.2021 холдынг “Белфармпрам” аб’ядноўвае 29 арганізацый, у тым ліку 8 арганізацый – удзельнікаў холдынгу (6 фармацэўтычных арганізацый, 1 навуковая арганізацыя і 1 вытворца медыцынскіх вырабаў) і 21 арганізацыю, якія заключылі з кіруючай кампаніяй холдынгу «Белфармпрам» дагаворы аб супрацоўніцтве, з іх: 20 фармвытворцы і 1 вытворца медыцынскіх вырабаў.
Такім чынам, фармацэўтычныя прадпрыемствы, аб’яднаныя холдынгам “Белфармпрам” вырабляюць больш за 95% аб’ёму айчынных лекавых сродкаў.
Па стане на 01.01.2019 у Рэспубліцы Беларусь усяго зарэгістравана 4266 лекавых сродкаў, у тым ліку 1674 лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці (з іх 95-арыгінальных, 1553-генерычных), 23-інавацыйных.