У мэтах выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка аб накіраванні медыцынскай дапамогі Кітайскай Народнай Рэспубліцы Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» арганізавала выдзяленне фармацэўтычнай прадукцыі для накіравання ў КНР.
У якасці дапамогі накіраваны лекавыя прэпараты РУП «Белмедпрэпараты» і ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў», найбольш запатрабаваныя для лячэння ўскладненняў віруснай інфекцыі, агульным аб’ёмам 4,5 тоны.