6 – 10 чэрвеня 2022 г. адбыўся візіт дэлегацыі холдынгу «Белфармпрам» у горад Ургенч, Харэзмская вобласць (Рэспубліка Узбекістан). Мэта візіту – азнаямленне з перспектыўнымі вытворчымі пляцоўкамі для развіцця кааперацыйнага беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтычнай вытворчасці.
У ходзе візіту наведаны вытворчыя пляцоўкі ўзбекскіх фармацэўтычных прадпрыемстваў, размешчаныя ў Харэзмскай вобласці Рэспублікі Узбекістан – ТАА «Імканіят Сахават», ТАА «Жайхун Інвест» і ТАА «OKS MASSAGET». Праведзены дзелавыя сустрэчы, у ходзе якіх абмяркоўваліся перспектывы арганізацыі кааперацыйнага супрацоўніцтва на тэрыторыі Узбекістана на існуючых вытворчых пляцоўках Харэзмскай вобласці.
У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кіруючай кампаніі, ААТ «БЗМП», УП «Мінскінтэркапс», ААТ «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў» і ААТ «Экзон».