Вынікі работы і перспектывы развіцця ПУП «ФрэБор» былі абмеркаваны 27 мая 2022 г. у ходзе выязнога пасяджэння Савета холдынгу «Белфармпрам», якое праводзілася на базе прадпрыемства.
Таксама разгледжана выкананне паказчыкаў развіцця арганізацый – удзельнікаў холдынгу «Белфармпрам» за 1-ы квартал 2022 г.
і ацэнка іх выканання за 1-е паўгоддзе 2022 г.
Удзельнікам Савета холдынгу быў прадэманстраваны цэх па вытворчасці медыцынскіх вырабаў ПУП «ФрэБор», дзе яны азнаёміліся з работай новай аўтаматычнай лініі зборкі інфузійных сістэм.
Вытворчае унітарнае прадпрыемства «ФрэБор» – вядучы беларускі вытворца вырабаў медыцынскага прызначэння, у тым ліку прадукцыі для правядзення працэдуры гемадыялізу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемствам распрацавана і знаходзіцца на заключнай стадыі рэгістрацыі інавацыйны выраб Дыялізатар высокаструменны, які дасць магчымасць на 100 працэнтаў замяніць прадукцыю імпартнай вытворчасці, прадаставіўшы пацыентам якаснае лячэнне па даступнай цане.
У рабоце Савета холдынгу «Белфармпрам» прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі арганізацый – удзельнікаў холдынгу «Белфармпрам» і кіруючы склад кіруючай кампаніі.