Мова сайта

Вынікі працы арганізацый – удзельнікаў холдынгу «Белфармпрам» за 2021 г. і задачы на 2022 г. былі разгледжаны на пасяджэнні Савета холдынгу.

     

Паказчыкі развіцця арганізацый удзельнікаў холдынгу «Белфармпрам» і ацэнка іх выканання за 2021 г. абмеркаваны 12 сакавіка 2022 г. у ходзе пасяджэння Савета холдынгу «Белфармпрам», якое праводзілася ў Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Міністра аховы здароўя Піневіча Д.Л. Міністр адзначыў, што работа холдынгу «Белфармпрам» у 2021 годзе ажыццяўлялася ў няпростых умовах, якія непасрэдным чынам уплываюць на эфектыўнасць дзейнасці арганізацый.

     

У першую чаргу гэта значныя ваганні попыту на лекавыя прэпараты на ўнутраным і знешніх рынках. Па-другое, гэта значны рост цэн на сыравіну і матэрыялы. Па-трэцяе, значнае ўскладненне лагістыкі паставак сыравіны і матэрыялаў, што ўскладняе магчымасць аператыўнага рэагавання на змяненні патрэбнасці рынку і аховы здароўя.

     

Нягледзячы на названыя фактары, у 2021 г. забяспечана задавальненне патрэбнасцей айчыннай аховы здароўя і эфектыўная фінансава-эканамічная дзейнасць арганізацый холдынгу «Белфармпрам». Выкананы даведзеныя паказчыкі па рэнтабельнасці продажаў і чыстага прыбытку, аб’ём экспарту тавараў склаў 160,9 млн. долараў. Пры гэтым індэкс цэн па арганізацыях холдынгу склаўся на ўзроўні 101,6 працэнта (пры сфарміраваным у цэлым па галіне 104,7 працэнта), доля беларускіх лекаў на ўнутраным рынку 50 працэнтаў.

     

Зараз арганізацыі працуюць стабільна, пытанні вытворчай дзейнасці знаходзяцца на асаблівым штодзённым кантролі Кіруючай кампаніі холдынгу «Белфармпрам». Вядзецца работа па пошуку альтэрнатыўных пастаўшчыкоў сыравіны і матэрыялаў, прымаюцца іншыя меры па максімальнаму імпартазамяшчэнню. У бізнес-планах развіцця арганізацый удзельнікаў холдынгу «Белфармпрам» сфарміраваны паказчыкі развіцця на 2022 год і арганізацыі пачалі іх выкананне.

     

У рабоце Савета холдынгу «Белфармпрам» таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кіруючы склад Кіруючай кампаніі, кіраўнікі арганізацый холдынгу «Белфармпрам», а таксама кіраўніцтва УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя», «Белфармацыя», ДУ «Дзяржфармнагляд».

     
Форма обращения
  • Физическое лицо
  • Юридическое лицо
Поля, помеченные * – обязательные для заполнения
Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).
Дзякуй за ваш зварот.
Поля, помеченные * – обязательные для заполнения
Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).
Дзякуй за ваш зварот.