Фармацэўтычныя арганізацыі-ўдзельнікі холдынгу «Белфармпрам» у рамках калектыўнага стэнда холдынгу «Белфармпрам» бяруць удзел у I-й Міжнароднай выставе індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь – 2022», якая праходзіць з 22 па 25 чэрвеня 2022 г. у г. Мінску.
Беларускія прадпрыемствы прадстаўляюць на выставе як ужо вядомыя прэпараты, так і навінкі: антыбіётыкі, антысептыкі, інфузійныя і ін’екцыйныя лекавыя прэпараты, і г.д. Падчас працы стэнда, ўдзельнікі выставы ацэняць інавацыйныя распрацоўкі айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці.