28 траўня 2021 г. у г. Мінску адбылося пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД.
На базе РУП «Белмедпрэпараты» праведзена сустрэча намесніка Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Андрасюка Б.М., генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпром» Казакевіча С.А. з Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Казахстан Цоем А.У.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў галіне фармацэўтыкі і намецілі перспектыўныя напрамкі развіцця далейшага супрацоўніцтва. Таксама міністр аховы здароўя Рэспублікі Казахстан азнаёміўся з вытворчымі магутнасцямі
РУП «Белмедпрэпараты».
Па выніках сустрэч было дасягнута паразуменне аб пашырэнні ўзаемадзеяння ў галіне фармацэўтыкі, у тым ліку аб разглядзе бакамі магчымасцяў па рэалізацыі сумесных праектаў.