Гатоўнасць арганізацый-удзельнікаў холдынгу «Белфармпрам» да маркіроўкі лекавых сродкаў пры пастаўцы ў Расійскую Федэрацыю абмеркавалі 26 чэрвеня 2020 г. ў ходзе чарговага пасяджэння Савета холдынгу «Белфармпрам».
Таксама дэталёва былі разгледжаны пытанні паставак лекавых сродкаў на ўнутраны рынак Рэспублікі Беларусь, своечасовага забеспячэння патрэбнасці айчыннай аховы здароўя.
У працы Савета холдынгу «Белфармпрам» прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі арганізацый – удзельнікаў холдынгу «Белфармпрам» і кіруючы склад кіруючай кампаніі.