Дэлегацыя рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» на чале з генеральным дырэктарам Казакевічам С.А. прыняла ўдзел у Еўразійскім Фармацэўтычным Саміце 2021 (12-13 кастрычніка 2021 г.) у г.Ташкент (Рэспубліка Узбекістан).
У рамках Саміту праведзена сустрэча генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Казакевіча С.А. з дырэктарам Агенцтва па развіццю фармацэўтычнай галіны пры Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Узбекістан.
У рамках візіту прадстаўнікоў холдынгу «Белфармпрам» адбыўся шэраг дзелавых сустрэч з узбекскімі кампаніямі (група кампаній «Асклепія», кампанія ТАА «ІнтерЛек», кампаніі АК «Дорі-Дармон») па пытанні экспартных паставак.
Прадстаўнікі холдынгу таксама наведалі вытворчую пляцоўку кампаніі ЗП ТАА «Belpharm», дзе азнаёміліся з яго дзейнасцю.