Кіраўніцтва Уіруючай кампаніі холдынгу «Белфармпрам» і фармацэўтычных арганізацый холдынгу УП «Мінскінтэркапс» і ААТ «Экзон» прынялі ўдзел у афіцыйным візіце ўрадавай дэлегацыі ў Рэспубліку Узбекістан на чале з Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Р.А.Галаўчанка.
У рамках візіту адбыўся шэраг дзелавых сустрэч. Праведзены перамовы з патэнцыйнымі партнёрамі. У рамках візіту кіраўнікамі
УП «Мінскінтэркапс» і ААТ «Экзон» падпісаны дакументы з буйнейшымі ўзбекскімі дыстрыбутарамі аб пастаўках лекавых сродкаў.
Таксама кіраўніцтва Кіруючай кампаніі прыняло ўдзел у прэзентацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве ва Ўзбекістане сумеснага прадпрыемства па перапрацоўцы крыві.