Мова сайта

Зацверджана «Камунікацыйная стратэгія па рэагаванні на COVID-19 для грамадскасці і медыцынскага персаналу»

У мэтах эфектыўнай рэалізацыі Пагаднення аб пазыцы (праект «Экстранае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь») паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2020 г. №292 «Аб зацвярджэнні міжнароднага дагавора і яго рэалізацыі», Міністэрствам аховы здароўя была распрацавана і зацверджана «Камунікацыйная стратэгія па рэагаванні на COVID-19 для грамадскасці і медыцынскага персаналу».

Галоўнай мэтай Стратэгіі з’яўляецца забеспячэнне выканання мер па абароне здароўя, павышэнне даверу грамадства да інфармацыі, якая зыходзіць ад кампетэнтных крыніц і безумоўнае прыняцце рэкамендаваных мадэляў паводзінаў ва ўмовах пандэміі.

У рамках рэалізацыі стратэгіі Міністэрствам аховы здароўя распрацаваны механізм правядзення рэспубліканскай акцыі «Новы год ‑ хатняе свята». Мэта акцыі пераканаць грамадскасць у неабходнасці выканання мер бяспекі падчас пандэміі COVID-19. Насіць маску, захоўваць фізічную дыстанцыю, сачыць за сваім самаадчуваннем, весці здаровы лад жыцця ‑ азначае быць адказным, клапаціцца не толькі пра сваё здароўе, але і пра здароўе навакольных. Такія адказныя паводзіны павінны стаць жыццёвай неабходнасцю падчас навагодніх канікул.

Форма обращения
  • Физическое лицо
  • Юридическое лицо
Поля, помеченные * – обязательные для заполнения
Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).
Дзякуй за ваш зварот.