Мова сайта

Падпісанне Мемарандума адбылося ў Кіруючай кампаніі

У мэтах умацавання доўгатэрміновых партнёрскіх адносін і развіцця эфектыўнага супрацоўніцтва, у тым ліку на міжнародным узроўні, паміж Кіруючай кампаніяй і УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» заключаны Мемарандум аб супрацоўніцтве. У рамках дадзенага Мемарандума падпісаная дарожная карта па прывядзенню фармацэўтычнымі вытворцамі рэгістрацыйных дасье ў адпаведнасць з нормамі Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС).

    

Цырымонія падпісання названых дакументаў адбылася 23 лютага 2021 г.

    

Стратэгіяй развіцця віду эканамічнай дзейнасці «Вытворчасць асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў» на перыяд да 2030 г. прадугледжаны значны аб’ём работ па пераходзе да патрабаванняў Еўразійскага эканамічнага саюза ў частцы рэгістрацыі лекавых сродкаў:

    

прывядзенне фармацэўтычных вытворчасцей у адпаведнасць з патрабаваннямі належнай вытворчай практыкі ЕАЭС і арганізацыя іх інспектавання;

    

правядзенне дадатковых даследаванняў (выпрабаванняў) лекавых прэпаратаў у адпаведнасці з патрабаваннямі ЕАЭС;

    

фарміраванне рэгістрацыйных дасье ў фармаце асобнага тэхнічнага дакумента.

    

Мерапрыемствы па пераходзе на адзіныя Правілы ЕАЭС ўключаны ў стратэгіі развіцця арганізацый удзельнікаў – холдынгу да 2025 г. i іх бізнес-планы на бягучы год.

    

Кіруючай кампаніяй сфарміраваны план-графік падачы фармацэўтычнымі арганізацыямі рэгістрацыйных дасье на лекавыя прэпараты як па працэдуры ЕАЭС – у перыяд 2021-2025 гг. запланавана рэгістрацыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі ЕАЭС каля 1,6 тыс. новых лекавых прэпаратаў. Актывізавана праца фармацэўтычных вытворцаў па максімальнаму выкарыстанню магчымасці рэгістрацыі ў I паўгоддзі 2021 г. лекавых прэпаратаў па нацыянальнай працэдуры.

    
Форма обращения
  • Физическое лицо
  • Юридическое лицо
Поля, помеченные * – обязательные для заполнения
Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).
Дзякуй за ваш зварот.
Поля, помеченные * – обязательные для заполнения
Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).
Дзякуй за ваш зварот.