8 чэрвеня 2021 г. на базе РУП «Белмедпрэпараты» адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Мардовія Расійскай Федэрацыі.
У нарадзе прынялі ўдзел: намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Андрасюк Б.М., кіруючы склад рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам», а таксама кіраўніцтва РУП «Белмедпрэпараты».
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў галіне фармацэўтыкі і намецілі перспектыўныя напрамкі развіцця далейшага супрацоўніцтва. Таксама прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Мардовіі азнаёміліся з вытворчымі магутнасцямі РУП «Белмедпрэпараты».
Па выніках сустрэч было дасягнута паразуменне аб пашырэнні ўзаемадзеяння ў галіне фармацэўтыкі, у тым ліку аб разглядзе бакамі магчымасцей па рэалізацыі сумесных праектаў.