30 чэрвеня 2022 г. у рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» адбылася рабочая сустрэча з Паслом Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь сп. Франклінам Рамірэсам Араке, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Кіруючай кампаніі і Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы фармацэўтыкі. Бакі дамовіліся прадоўжыць работу па развіццю супрацоўніцтва паміж беларускімі і венесуэльскімі фармацэўтычнымі кампаніямі.