21 чэрвеня 2022 г. генеральны дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Казакевіч С.А. прыняў удзел у сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь
г-нам Сант’яга Перэсам Бенітэсам, якая праводзілася ў Міністэрстве аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Падчас дыялогу бакі абмеркавалі пытанні паставак лекавых прэпаратаў.
У мэтах умацавання доўгатэрміновых партнёрскіх адносін і развіцця эфектыўнага супрацоўніцтва паміж рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» і групай біятэхналагічных і фармацэўтычных кампаній
Рэспублікі Куба «BioCubaPharma» быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні, які ахоплівае супрацоўніцтва ў навукова-тэхніцы. трансферы тэхналогій вытворчасці лекавых прэпаратаў.
Далей дэлегацыя «BioCubaPharma» на чале з віцэ-прэзідэнтам наведалі РУП «Белмедпрэпараты», дзе абмеркавалі шляхі далейшага паглыблення супрацоўніцтва.