27 студзеня 2022 г. на базе РУП «Белмедпрэпараты» адбылася сустрэча сірыйскай дэлегацыі з кіраўніцтвам рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам».
У сустрэчы прынялі ўдзел: першы намеснік генеральнага дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Вараб’ёў П.В., генеральны дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Белмедпрэпараты» Бяляеў С.А., Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы Слука Ю.А. і інш.
Сірыйскую дэлегацыю ўзначаліў Міністр грамадскіх работ і жыллёвага будаўніцтва Сірыйскай Рэспублікі С.аль-Лаціф.
У рамках сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні перспектыўнага супрацоўніцтва ў сферы фармацэўтыкі, а таксама паставак лекавых прэпаратаў.