14 чэрвеня 2022 г. адбылася сустрэча генеральнага дырэктара рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Казакевіча С.А. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь
сп. Сант’яга Перэсам Бенітэсам для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва.
У ходзе канструктыўнага дыялога бакі таксама абмеркавалі пытанні паставак у Рэспубліку Беларусь кубінскіх лекавых прэпаратаў і візіт дэлегацыі BioCubaPharma.
Кубінская дэлегацыя падзякавала беларускаму боку за цёплую сустрэчу, высока ацаніўшы ролю Кіруючай кампаніі ў развіцці і ўмацаванні кубінска-беларускіх адносін у галіне аховы здароўя і фармацэўтыкі.