Мова сайта

У Беларусі прыняты меры па стымуляванню інвестыцыйнай і экспартнай дзейнасці фармацэўтычных вытворцаў

Прэзідэнт Беларусі А.Лукашэнка падпісаў Указ №327 «Аб развіцці фармацэўтычнай прамысловасці».

Нормы Указа накіраваны на забеспячэнне лекавай бяспекі Рэспублікі Беларусь і далейшае развіццё айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці, у тым ліку стымуляванне нарошчвання экспартнага патэнцыялу фармацэўтычных вытворцаў, стварэння новых вытворчасцей па выпуску сучасных якасных лекавых прэпаратаў, а таксама стварэння новых лекавых прэпаратаў, павышэння канкурэнтаздольнасці айчынных вытворцаў.

Прадугледжваецца прадастаўленне субсідый на кампенсацыю часткі выдаткаў, звязаных з распрацоўкай і рэгістрацыяй новых лекавых прэпаратаў, сертыфікацыяй вытворчасцей на адпаведнасць патрабаванням «Належнай вытворчай практыкі».

У мэтах стымулявання вытворчасці лекавых сродкаў па поўным вытворчам цыкле, стварэння новых эфектыўных і якасных лекавых сродкаў, забеспячэння іх бесперабойных паставак на ўнутраны рынак прадугледжваецца правядзенне закупак такіх лекавых прэпаратаў з ужываннем працэдуры дзяржаўнай закупкі з адной крыніцы.

У цэлым рэалізацыя прапанаваных мер па развіцці фармацэўтычнай прамысловасці дасць магчымасць забяспечыць дадатковы рост аб’ёму вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі і нарошчванне аб’ёмаў экспарту фармацэўтычнай прадукцыі.

Официальный Минздрав

Форма обращения
  • Физическое лицо
  • Юридическое лицо
Поля, помеченные * – обязательные для заполнения
Нажимая кнопку «Отправить», я даю свое согласие на обработку моих персональных данных для подготовки ответа на обращение и получения статистических данных (в соответствии с Законом Республики Беларусь от 10 ноября 2008 г. № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»).
Дзякуй за ваш зварот.