З 18 па 21 мая 2021 года ў Мінску праходзіць найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь Міжнародны медыцынскі форум «Ахова здароўя Беларусі». Форум штогод арганізуецца Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь сумесна з выставачнай кампаніяй
ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі» і ўключае маштабную экспазіцыю і шырокую дзелавую праграму.
У 2021 годзе на выставачнай пляцоўцы форуму прадставяць сваю прадукцыю і тэхналогіі больш за 150 экспанентаў з 6 краін (Беларусі, Венгрыі, Германіі, Расіі, Украіны, і Паўднёвай Карэі). Сярод удзельнікаў форуму і выставы «Ахова здароўя Беларусі» – сусветныя лідэры па вытворчасці медыцынскай тэхнікі, вырабаў медыцынскага прызначэння, расходных матэрыялаў, стаматалагічнага абсталявання і фармацэўтычнай прадукцыі. У дзелавой праграме форуму будзе прадстаўлены шэраг рэспубліканскіх навучальных семінараў і навукова-практычных канферэнцый, запланавана абмеркаванне актуальных праблем аховы здароўя і спосабаў іх рашэння ў фарматах круглых сталоў, нарад, а таксама прэзентацыі, семінары.
Холдынг «Белфармпрам» прымае ўдзел у выставе усімі арганізацыямі-удзельнікамі холдынгу, дзе на калектыўнай экспазіцыі прадстаўлены распрацоўкі айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці.
У дзелавой праграме форуму будзе прадстаўлены шэраг рэспубліканскіх навучальных семінараў і навукова-практычных канферэнцый, запланавана абмеркаванне актуальных праблем аховы здароўя і спосабаў іх рашэння ў фарматах круглых сталоў, нарад, а таксама прэзентацыі, семінары.
Ключавой падзеяй дзелавой праграмы форуму стане Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Лічбавая трансфармацыя сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (e-Health). У канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, замежных міністэрстваў і ведамстваў, міжнародныя эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, беларускія і замежныя спецыялісты, якія валодаюць унікальнымі кампетэнцыямі і вопытам стварэння сістэм электроннай аховы здароўя на нацыянальным узроўні.