26 красавіка 2022 г. намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Петрышэнка І.У. наведаў Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў.
У ходзе свайго візіту азнаёміўся з дзейнасцю прадпрыемства і правёў рабочую нараду. Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі: забеспячэнне вытворчасці неабходнай сыравінай, рэалізацыя інвестыцыйных праектаў і перспектывы супрацоўніцтва з замежнымі краінамі, і інш.
У мерапрыемстве, акрамя намесніка Прэм’ер-міністра, прынялі ўдзел намеснік Міністра аховы здароўя Андрасюк Б.М. і генеральны дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Казакевіч С.А.
Крыніца інфармацыі: Афіцыйны канал Міністэрствы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь