Калектыўны стэнд холдынгу «Белфармпрам» прадстаўлены на 25-й юбілейнай Міжнароднай выставе «Ахова здароўя – TIHE 2021»,
у г. Ташкент (Рэспубліка Узбекістан).
Міжнародная выстава «Ахова здароўя – TIHE» – гэта галоўны медыцынскі форум найноўшых тэхналогій і практычнай аховы здароўя ва Ўзбэкістане.
У гэтым годзе ў выставе прынялі ўдзел больш за 100 кампаній і брэндаў з шэрагу краін: Рэспубліка Беларусь, Украіна, Італія, Казахстан, Кітай, Рэспубліка Карэя, Расія і г.д., якія прадстаўляюць вядучых вытворцаў і дыстрыб’ютараў медыцынскай тэхнікі і абсталявання, вырабаў медыцынскага прызначэння, лекавых прэпаратаў, а таксама абсталявання і тэхналогій для стаматалогіі і фармацэўтычнай прамысловасці.
Прадстаўнікі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» правялі дзелавую сустрэчу з вытворцамі лекавай расліннай сыравіны ў Агенцтве па развіцці фармацэўтычнай галіны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Узбекістан.