ДЗЯРЖАЎНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА «КІРУЮЧАЯ КАМПАНІЯ ХОЛДЫНГУ «БЕЛФАРМПРОМ»
Задачы і функцыі:
павышэнне канкурэнтаздольнасці і інвестыцыйнай прывабнасці фармацэўтычнай галіны;
ліквідацыя перашкод для ўступлення ў міжнародную схему супрацоўніцтва фармацэўтычных інспекцый і далучэння да Сусветнай гандлёвай арганізацыі;
аб’яднанне айчыннай фармацэўтычнай прамысловасці, суб’ектаў тавараправодных сетак, у тым ліку замежных;
нарошчванне паставак на экспарт;
выключэнне сумяшчэння функцый «дзяржавы як уласніка» і «дзяржавы як рэгулятара»;
распрацоўка мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ўдзельнікаў холдынгу;
прадстаўленне інтарэсаў удзельнікаў холдынгу на ўнутраным і знешніх рынках;
арганізацыя і забеспячэнне вытворчасці, структуры і наменклатуры фармацэўтычнай прадукцыі, а таксама павышэнне яе якасці і канкурэнтаздольнасці, развіццё экспартнага патэнцыялу ў прыватнікаў холдынгу;
прыцягненне інвестыцый для развіцця удзельнікаў холдынгу і стварэння новых арганізацый;
распрацоўка і прадастаўленне прапаноў па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнага і інавацыйнага развіцця удзельнікаў холдынгу;
аналіз, абагульненне, падрыхтоўка і ўнясенне прапаноў рэспубліканскім органам дзяржаўнага ўпраўлення па ўрэгуляванні пытанняў бягучай дзейнасці ўдзельнікаў холдынгу на ўнутраным і знешніх рынках; выкананне iншых функцый, якiя не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, па каардынацыі дзейнасці ўдзельнікаў холдынгу, у тым ліку па даручэнні Міністэрства аховы здароўя.